Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы першая жанчына стала генэралам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.07.2015 14:21
Ірэна Дарашкевіч зьяўляецца камэндантам паліцыі ў Апольскім ваяводзтве.
Фото: radioszczecin.pl

Інспэктар Ірэна Дарашкевіч - камэндант паліцыі ў Апольскім ваяводзтве (захад краіны) - стане першай у гісторыі жанчынай, якой будзе прысвоенае званьне генэрала польскай паліцыі.

Заўтра яна афіцыйна атрымае пагоны ад прэзыдэнта Браніслава Камароўскага. У гэты дзень у Польшчы пачнуцца мерапрыемствы з нагоды Дня паліцыі.

Ірэна Дарашкевіч зьяўляецца адным з шасьці афіцэраў, якія атрымаюць генэральскія пагоны падчас заўтрашняй цырымоніі ў прэзыдэнцкім палацы «Бэльвэдэр».

Асноўныя мерапрыемствы з нагоды сьвята паліцыі пройдуць у Польшчы ў бліжэйшую суботу на пляцы імя маршала Юзэфа Пілсудзкага ў Варшаве.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт