Logo Polskiego Radia
Print

Парлямэнт Грэцыі прыняў пакет рэформаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.07.2015 17:35
Гэта дазволіць краіне пачаць перамовы зь міжнароднымі арганізацыям аб новым крэдыце ў памеры 86 млрд эўра.
 foto: forbes.pl

Парлямэнт Грэцыі прыняў пакет рэформаў. Гэта дазволіць краіне пачаць перамовы зь міжнароднымі арганізацыям аб новым крэдыце ў памеры 86 млрд эўра.

Перад галасаваньнем грэцкі прэм’ер Алексіс Цыпрас заклікаў падтрымаць плян рэформаў і ашчаднасьцей. Як тлумачыў, ён ня згодны з тым, што падпісаў у Брусэлі, але гэта адзіны выхад для краіны.
Цыпрас сказаў дэпутатам, што ўсе павінны ўзяць на сябе цяжар адказнасьці за краіну й запэўніў, што ён – апошні, хто будзе пазьбягаць гэтай адказнасьці.

У абмен на крэдыты ўлады ў Афінах абяцаюць правесьці пэнсійную рэформу, павысіць падатак на дададзеную вартасьць у гатэлях і рэстаранах, а таксама на кнігі й электраэнэргію, павысіць падатак для кампаній і падатак на дарагія тавары, адмяніць фінансавыя прывілеі для выспаў і скончыць працэс прыватызацыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт