Logo Polskiego Radia
Print

Ёсьць паразуменьне ў справе іранскага атама

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.07.2015 10:46
Усе спрэчныя моманты іранскай нуклеарнай праграмы будуць высьветлены да канца 2015 году.
ІранІранWikipedia

Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі падпісала дарожную мапу зь Іранам у справе нуклеарнай праграмы гэтай краіны - паінфармаваў кіраўнік агенцтва Юкія Амана. Дакумэнт павінен дапамагчы вырашыць усе спрэчныя моманты.

Як сказаў Амана, МААЭ і Тэгеран дамовіліся, што ўсе спрэчныя моманты іранскай нуклеарнай праграмы будуць высьветлены да канца 2015 году. Бакі павінны таксама падпісаць асобнае пагадненьне, якое абумовіць доступ інспэктараў ААН у іранскую ваенную базу Парчын недалёка сталіцы.

МААЭ падазрае, што Тэгеран прынамсі да 2003 году вёў дасьледаваньні, мэтай якіх была будова атамнай бомбы. Агенцтва хоча атрымаць доступ да навукоўцаў, якія прымалі ўдзел у працах, а таксама да дакумэнтаў і месцаў, дзе праводзіліся дасьледаваньні.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт