Logo Polskiego Radia
Print

Горад Радам запрашае на Air Show

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.07.2015 18:02
Гледачы ўбачаць палёты, а таксама сымуляцыю паветранага бою машын F-16, МіГ-29 ды Су-22.
Photo: Wikimedia CommonsPhoto: Wikimedia Commons

Буйнейшыя ў Польшчы авіяпаказы Air Show пройдуць ў перадапошнія выхадныя жніўня ў горадзе Радам (у 100 км ад Варшавы). Аматары авіяцыі змогуць убачыць у паветры й на зямлі каля 200 самалётаў і верталётаў з Польшчы й 20 іншых краін. На апошніх паказах, якія прайшлі ў 2013 годзе, сабралася каля 200 тыс. гледачоў. Сёлетнімі зоркамі Air Show будуць групы вышэйшага пілятажу зь Гішпаніі й Італіі. У прыватнасьці, гледачы ўбачаць палёты, а таксама сымуляцыю паветранага бою машын F-16, МіГ-29 ды Су-22 ВПС Польшчы.
Паветранае сьвята ў Радаме адбудзецца 22-23 жніўня.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт