Logo Polskiego Radia
Print

У Малайзіі прайшла цырымонія ў памяць аб ахвярах рэйса MH17

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.07.2015 11:59
Справаздача аб выніках расьсьледаваньня, як чакаецца, будзе апублікаваны да канца года.
Wikipedia

Сваякі й сябры загінулых пры крушэньні малайзійскага «Боінга», зьбітага мінулым летам на ўсходзе Ўкраіны, сабраліся на памінальную цырымонію ў Куала-Лумпуры ў памяць гадавіны катастрофы.
Выступаючы перад удзельнікамі цырымоніі, прэм’ер-міністар Малайзіі Наджыб Разак заявіў, што сьледчым удаецца аднавіць больш дакладную карціну таго, што адбылося.
Справаздача аб выніках расьсьледаваньня, як чакаецца, будзе апублікаваны да канца года.
Самалёт Boeing-777 авіякампаніі Malaysia Airlines, які сьледаваў рэйсам MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, разьбіўся ў Данецкай вобласьці Ўкраіны 17 ліпеня мінулага года. Загінулі ўсе, хто быў на борце – 298 пасажыраў і членаў экіпажа.

Пасьля было ўстаноўлена, што самалёт зьбілі ракетай. Бакі канфлікту ва Ўкраіне абвінавацілі ў трагедыі адзін аднаго.

ввс/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт