Logo Polskiego Radia
Print

Новы Сонч: эксгумацыя савецкіх жаўнераў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.07.2015 15:00
Помнік Чырвонай арміі будзе разабраны.
Pomnik Armii Czerwonej. fot. Mateusz Skwarczek / Agencja GazetaPomnik Armii Czerwonej. fot. Mateusz Skwarczek / Agencja Gazeta

У Новым Сончы пачалася эксгумацыя астанкаў савецкіх жаўнераў з магілы каля помніка Чырвонай арміі. Працы адбываюцца па згодзе расейскіх улад.

Эксгумацыя праходзіць пад наглядам археоляга й антраполяга. Астанкі будуць дасьледаваныя, а ў жніўні пройдзе ўрачыстае перапахаваньне на мясцовых камунальных могілках. Помнік Чырвонай арміі будзе разабраны, а магільная дошка будзе перададзена ў музэй.

«Гэта гістарычны момант для горада, паколькі нарэшце зь яго мапы зьнікне сымбаль савецкай акупацыі. Мы ня можам праслаўляць агрэсара, які прычыніўся да сьмерці нашых землякоў», – мяркуе старшыня Польскага гістарычнага таварыства ў Новым Сончы Лешэк Закшэўскі.

Разабраць помнік гадамі патрабавалі вэтэраны. Пасьля шматлікіх дэманстрацый і заклікаў, летась з манумэнта былі зьнятыя савецкія эмблемы.

Помнік Чырвонай арміі пастаўлены ў Новым Сончы пасьля завяршэньня ІІ Сусьветнай вайны. Праз год яго падарвалі змагары падпольля. Помнік аднак адбудавалі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт