Logo Polskiego Radia
Print

Навальніцы ў Польшчы: 1 асоба загінула

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.07.2015 11:21
Сарваныя дахі, пашкоджаныя энэргасеткі й паламаныя дрэвы. 15 чалавек параненыя.
pixabay.com

Сарваныя дахі, пашкоджаныя энэргасеткі й паламаныя дрэвы – гэта біланс бур, якія ноччу прайшлі над Польшчай. Навальніцы прынесьлі моцныя ападкі дажджу, граду й моцны вецер.

Прэс-сакратар Польскай пажарнай службы Павал Фронтчак паінфармаваў, што пажарнікі выяжджалі на выклікі больш за 5600 раз, найчасьцей (4 тысячы выклікаў) у малапольскім і сылескім ваяводзтвах. Яны прыбіралі паламаныя дрэвы, якія блякавалі дарогі й чыгуначныя рэйкі, папраўлялі сарваныя дахі, пашкоджаныя бігборды, выпампоўвалі ваду з падвалаў.

У цэлай Польшчы вецер сарваў ці пашкодзіў дахі на 382 будынках, у гэтым палова зь іх – жылыя.

У выніку навальніц загінула адна асоба, а 15 параненыя, у гэтым 5 пажарнікаў. Працы па ліквідацыі наступстваў навальніц будуць доўжыцца цэлы дзень.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт