Вярхоўны суд ЗША легалізаваў аднаполыя шлюбы ва ўсёй краіне
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
26.06.2015 19:17
Пераважная большасьць амэрыканцаў падтрымлівае аднаполыя саюзы.
Аднаполыя пары маюць канстытуцыйнае права на заключэньне шлюбу ў любым штаце ЗША, абвясьціў Вярхоўны суд краіны ў пятніцу.
Рашэньне Вярхоўнага суда, з энтузіязмам прынятае геямі й лесьбіянкамі, завяршае самую значную трансфармацыю ў разуменьні правоў чалавека ў ЗША за апошнія паўстагодзьдзя. Агенцтва Bloomberg параўноўвае яго з пастановай 1967 года, якое замацавала права на міжрасавыя шлюбы.
На карысьць дадзенага рашэньня выказаліся 5 членаў Вярхоўнага суда, тыя, 4 галасавалі супраць.
Такім чынам, суд зьняў забарону на аднаполыя шлюбы ў 14 штатах, дзе яна яшчэ захоўвалася. Першым штатам, які дазволіў людзям аднаго полу ўступаць у шлюб, 11 гадоў таму стаў Масачусэтс.
Як чакаецца, рашэньне Вярхоўнага суда выкліча пратэсты ў многіх рэгіёнах краіны.
Разам з тым з апошняга апытаньня грамадзкай думкі вынікае, што падтрымка аднаполых саюзаў у ЗША дасягнула рэкорднага ўзроўню: у траўні за іх легалізацыю выказаліся 60% апытаных у параўнаньні з 27% у 1999 годзе.
Прэзыдэнт Барак Абама, які зьяўляецца прыхільнікам аднаполых шлюбаў, назваў сёньняшняе рашэньне Вярхоўнага суда “перамогай амэрыканскіх ідэалаў”.
вс