Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнтам Латвіі абраны Раймандс Веёніс

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.06.2015 10:47
Ён ачольвае Латвійскую Зялёную партыю.
lentalenta

Міністар абароны Раймандс Веёніс (Саюз „зялёных” і сялян) на паседжаньні Сэйма ў сераду 3 чэрвеня абраны прэзыдэнтам Латвіі. Падчас апошняга галасаваньня Веёніса падтрымалі 55 дэпутатаў. Паўнамоцтвы цяперашняга прэзыдэнта Андрыса Бэрзіньша мінаюць 7 ліпеня.

Супраць Веёніса былі 42 парлямэнтары, адзін бюлетэнь быў прызнаны несапраўдным, а адзін дэпутат ня ўдзельнічаў у галасаваньні.

У папярэдніх турах выбараў прэзыдэнта з барацьбы выбылі спачатку кандыдат ад апазыцыйнага Аб'яднаньня рэгіёнаў Латвіі Марціньш Бондарс, затым - кандыдат ад апазыцыйнай „Згоды” Сяргей Далгаполаў, а пасьля чатырох галасаваньняў у барацьбе за пасаду прэзыдэнта Латвіі застаўся адзін кандыдат - Веёніс.

Веёніс стане пятым прэзыдэнтам Латвіі з моманту аднаўленьня незалежнасьці краіны.

Раней ён заявіў, што яго прыярытэтамі на пасадзе прэзыдэнта будуць нацыянальнае адзінства, патрыятызм і сацыяльная справядлівасьць.

Веёніс на працягу многіх гадоў займаў пасаду міністра аховы навакольнага асяродзьдзя, а затым быў прызначаны міністрам абароны. Ён займае пасаду сустаршыні Латвійскай Зялёнай партыі.

delfi.lv/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт