Самалёт сьпікера польскага Сэйму зьдзейсьніў аварыйную пасадку
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.06.2015 11:47
Група польскіх парлямэнтароў на чале з Радаславам Сікорскім зьбіралася ў Прагу.
Самалёт, якім дэлегацыя польскіх парлямэнтароў накіроўвалася ў Прагу, адразу пасьля старту быў прымушаны зрабіць аварыйную пасадку на варшаўскім лётнішчы „Акэнце”. Пілётам удалося пасадзіць машыну на ўзлётна-пасадачнай паласе. Ніхто не пацярпеў.
Дэлегацыя, на чале са сьпікерам парлямэнта Радаславам Сікорскім, ляцела ў Прагу на паседжаньне прэзідыюму парлямэнту Чэхіі.
Неўзабаве пасьля аварыі адбыўся тэхнічны агляд машыны. Высьветлілася, што рамонт зойме шмат часу, а паколькі не было іншага самалёта ўзамен, візыт у Чэхію быў адменены.
Улады варшаўскага аэрапорта „Акэнце” й авіякампаніі „LOT”, якая арандавала самалёт, пакуль адмаўляюцца камэнтараваць справу.
аз