Польскія працадаўцы пачалі сэзонны набор працаўнікоў з Украіны
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
21.05.2015 17:52
За кошык клубнікі гатовыя плаціць да 3 злотых, аплата ў месяц - да 600-800 эўра.
Польскія працадаўцы пачалі актыўны сэзонны набор працаўнікоў з Украіны. Фэрмэрскія гаспадаркі шукаюць людзей для высадкі саджанцаў клубнікі, дагляду за ягадамі ды збору ўраджаю.
Вакансіі публікуюць кадравыя агенцтвы, якія бяруць на сябе абавязацельствы па афармленьні рабочай візы і ўсіх неабходных дакумэнтаў для працы. Патрабаваньняў да кандыдатаў няшмат: узрост ад 18 да 55-60 гадоў, сярэдняя адукацыя. На некаторыя месцы патрэбныя канкрэтна мужчыны альбо жанчыны, у залежнасьці ад абавязкаў.
Зарплата залежыць ад аб'ёму выкананых работ. За кошык сабранай клубнікі гатовыя плаціць да 3 злотых. Пры гэтым аплата ў месяц можа дасягаць 600-800 эўра. Працягласьць працы таксама вызначаецца працадаўцам: некаторыя гаспадары запрашаюць працаўнікоў да канца верасьня, іншыя - на некалькі тыдняў альбо месяцаў.
Большасьць працадаўцаў аплачвае пражываньне й харчаваньне. Сам працоўны рэжым дастаткова жорсткі. Працоўны дзень звычайна доўжыцца 10-12 гадзін з адным выхадным у тыдзень або зусім без выхадных.
вс