Logo Polskiego Radia
Print

Польскі мэр-гей зьняў са сьцяны партрэт Папы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.04.2015 14:42
“Кабінэт мэра – гэта ня месца для таго, каб фаварызаваць адну з канфэсій.”
Robert Biedroń. Photo: Polskieradio.plRobert Biedroń. Photo: Polskieradio.pl

Robert
Robert Biedroń

Мэр балтыйскага горада Слупск Робэрт Бедрань зьняў партрэт Папы рымскага Яна Паўла ІІ у сваім рабочым кабінэце. “Кабінэт мэра – гэта ня месца для таго, каб фаварызаваць адну з канфэсій,” – сказаў Бедрань Польскаму радыё. Паводле мэра Слупска, галава горада павінен захоўваць нэйтральны сьветапогляд ды стаяць на варце Канстытуцыі, а яго працоўнае месца мусіць быць нэйтральным у сэнсе сьветапогляду. Пры гэтым палітык падкрэсьліў, што ён надалей адкрыты на кантакты з прадстаўнікамі розных рэлігій, а працаўнікам мэрыі не забараняе трымаць у сваіх кабінэтах прадметы рэлігійнага культу.
Робэрт Бедрань зьяўляецца бадай што найбольш вядомым у сьвеце польскім мэрам. У 2011 годзе ён стаў першым адкрытым геям, дэпутатам парлямэнта Польшчы ад сацыял-дэмакратычнай партыі. А восеньню мінулага года жыхары 100-тысячнага Слупска выбралі яго мэрам. Пра гэта паведамлялі сусьветныя СМІ, паколькі выбар гея на пасаду мэра ў каталіцкай Польшчы стаў сэнсацыяй.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт