Украінскага журналіста абвінавачваюць у дзяржздрадзе (ВІДЭА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
14.02.2015 11:32
...бо ён апублікаваў у інтэрнэце зварот супраць мабілізацыі.
Апэляцыйны суд Івана-Франкоўскай вобласьці пакінуў пад вартай падазраванага ў дзяржаўнай здрадзе журналіста Руслана Кацабу.
Адпаведнае рашэньне суд прыняў сёньня, разгледзеўшы апэляцыйную скаргу Кацабы на ўтрыманьне пад вартай.
Крымінальная справа супраць Кацабы была распачатая пасьля таго, як ён ініцыяваў акцыю пад назвай "Я супраць мабілізацыі". Журналіст апублікаваў у інтэрнэце відэаролік, у якім заклікаў украінцаў адмовіцца ад мабілізацыі.
На днях міжнародная няўрадавая арганізацыя Amnesty International запатрабавала неадкладна вызваліць Кацабу, арыштаванага па падазрэньні ў дзяржаўнай здрадзе.
Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады па правах чалавека Валерыя Луткоўская таксама асудзіла арышт журналіста.
паводле уніан/вс