Латвія прадставіла прыярытэты свайго старшынства ў ЭЗ
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.01.2015 15:55
Асноўныя задачы ЭЗ назвала прэм'ер Лаймдота Страўюма.
Бясьпека грамадзян, стымуляваньне эканамічнага росту й зьмякчэньне канфлікту ва Ўкраіне - гэта галоўныя прыярытэты паўгадовага старшынства Латвіі ў ЭЗ.
Асноўныя задачы ЭЗ сёньня ў Эўрапейскім парлямэнце назвала прэм'ер Латвіі Лаймдота Страўюма.
„Адна з самых важных задач старшынства Латвіі – гэта пытаньні, зьвязаныя зь бясьпекай грамадзян”, - дадала кіраўнічка латвійскага ўраду.
Яна падкрэсьліла, што ад таго, ці ЭЗ будзе ў стане абараніць свае каштоўнасьці, залежыць будучыня супольнасьці.
аз