Беларусь вярнула экспартную пошліну на калійныя ўгнаеньні
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.01.2015 11:21
З 1 студзеня 2015 году гэтая стаўка складае 45 эўра за тону.
ria.ruFoto: ria.ru
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваім указам устанавіў з 1 студзеня 2015 году стаўку вывазной мытнай пошліны на калійныя ўгнаеньні ў памеры 45 эўра за тону. Пра гэта гаворыцца ва ўказе, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале краіны.
Між тым, яшчэ ў пачатку сьнежня мінулага году міністр фінансаў Беларусі Ўладзімір Амарын заявіў, што рэспубліка не плянуе ў 2015 годзе спаганяць вывазныя пошліны на экспарт калійных угнаеньняў, адмененыя пасьля таго, як беларускі вытворца угнаеньняў „Беларуськалій” парваў адносін з расейскай кампаніяй „Уралкалій”.
Беларусь у верасьні 2013 году ўстанавіла нулявую экспартную пошліну на калійныя ўгнаеньні, каб падтрымаць свайго вытворцу – кампанію „Беларуськалій”. Затым рашэньне аб адмене збору вывазной пошліны прадаўжалася.
Да абнуленьня стаўка экспартнай пошліны складала 75-85 эўра за тону.
ria.ru/аз