Logo Polskiego Radia
Print

Страйк бортправаднікоў авіялінiяў „EasyJet”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.12.2014 14:11
Францускія супрацоўнікі авіяперавозчыка страйкавалі й на Каляды.

/

Значныя цяжкасьці чакаюць пасажыраў танных авіялініяў „EasyJet”. Прычына - страйк францускіх бортправаднікоў брытанскага авіяперавозчыка.

У выніку забастоўкі сёньня й заўтра будуць адменены каля 140 рэйсаў. Гэта паўтор пратэстацыйнай акцыі, якая прайшла на Куцьцю й першы дзень Калядаў.

Францускія супрацоўнікі авіякампаніі патрабавалі зьмяншыць колькасьць гадзінаў працы ў паветры й павелічыць долі іх удзелу ў прыбыткаў кампаніі.

Страйк закране ўсе аэрапорты, якія зьяўляюцца базамі флёта „EasyJet” у Францыі. Аднак адмененыя будуць таксама рэйсы у Гішпанію, Партугалію, Італію й Вугоршчыну.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт