Прэзыдэнцкая пара павіншавала палякаў з Калядамі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
24.12.2014 11:33
Першыя асобы краіны жадаюць суродзічам сямейнага цяпла й безканфліктнасьці.
www.prezydent.pl
“Падчас сьвятаў пакіньце ўсе спрэчкі, канфлікты, усё, што падзяляе нас у паўсядзённым жыцьці”, - зазначыў прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі. Сьвяточныя віншаваньні ды пажаданьні прэзыдэнцкая пара перадала ў фільме, апублікаваным у Інтэрнэце.
"Божае нараджэньне - самае сямейнае сьвята. Мы хочам, каб яно прайшло ў спакоі, радасьці, у адчуваньні цяпла ўзаемных кантактаў", - падкрэсьліла жонка прэзыдэнта Анна Камароўская.
Прэзыдэнцкая пара заклікала палякаў не забываць пра тых, хто самотны, хворы, у каго не ўкладаецца жыцьцё.
"Давайце пажадаем усім нам, як мага больш аптымізму й шчасьлівых перажываньняў у сям'і, - сказаў прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі.
юл