Logo Polskiego Radia
Print

ААН: іслямісты ўводзяць тэрор

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.11.2014 15:50
ААН прадставіла даклад, заснаваны на паказаньнях 300 уцекачоў.
fot. glowimages.com

Фанатыкі „Іслямскай дзяржавы” зьдзяйсьняюць ваенныя злачынствы і ўводзяць тэрор на заваяваных тэрыторыях у Сырыі, заяўляе Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў.

ААН прадставіла даклад, заснаваны на паказаньнях 300 сьведкаў- уцекачоў, якія зьбеглі з рэгіёнаў, кантраляваных радыкаламі.

Міжнародныя экспэрты паведамляюць, што радыкалы ажыцьцяўляюць на захопленых тэрыторыях варварскай правы, на аснове радыкальнай вэрсіі ісляму.

Між іншым, яны адразаюць рукі й ногі за курэньне цыгарэтаў або забіваюць жанчынаў-стаматолягаў, якія лечаць мужчын. Паводле відавочцаў, на тэрыторыі „Іслямскай дзяржавы” даходзіць да сыстэматычных забойстваў і згвалтаваньняў.

ААН сьцвярджае, што іслямісты зьдзейсьнілі шматлікія ваенныя злачынствы.

Сьведкі кажуць таксама, што радыкалы блякуюць пастаўкі прадуктаў харчаваньня на заваяваных тэрыторыях, вярбуюць дзяцей у свае шэрагі, а ад амэрыканскіх паветраных налётаў хаваюцца ў дамах мірных жыхароў.

Паводле іх, найбольш сур’ёзныя злачынствы фанатары зьдзяйсьняюць у дачыненьні да людзей, якія не зьяўляюцца вернікамі ісляму, то бок языдаў і хрысьціянаў.

Нагадваем, ужо некалькі месяцаў іслямісты з арганізацыі „Іслямская дзяржава” пераймаюць кантроль над чарговымі рэгіёнамі ў Сырыі й Іраку, дзе яны ствараюць іслямскі халіфат.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт