Logo Polskiego Radia
Print

ЗША крытыкуюць Бірму

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.11.2014 17:23
За павольныя пераўтварэньні ў гэтай краіне.
Ratusz w dawnej stolicy Birmy - RangunieRatusz w dawnej stolicy Birmy - Ranguniefot. Wikipedia/CC/Sky89

Словы крытыкі ў бок бірманскага ўрада прагучалі з вуснаў амэрыканскага прэзыдэнта Барака Абамы. Ён заявіў, што бірманскі ўрад не сьпяшаецца праводзіць рэформы.

Гэтыя словы прагучалі падчас візыту амэрыканскага лідара ў Бірму, дзе Абама сустрэўся з былой апазыцыянэркай Аўн Сан Су Чжы.

Вось ужо некалькі гадоў з 2011-га году ўладу ў Бірме ад вайсковай хунты пераняў цывільны ўрад. Аднак рэформы ідуць павольна, заявіў амэрыканскі прэзыдэнт. Абама выказаў спадзяваньне, што новыя ўлады будуць своечасова праводзіць выбары ды ня будуць уводзіць у Канстытуцыю абмежавальныя нормы, напрыклад, забарону на кандыдаваньне ў зьвязку з нацыянальнасьцю мужа альбо дзяцей.

Гэтая норма забараняе балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах Аўн Сан Су Чжы. У сваю чаргу сама апазыцыянэрка казала пра тое, што ў першую чаргу ў Бірме павінна будавацца прававая дзяржавы. Бяз гэтага грамадзяне ня будуць адчуваць сябе бясьпечна. Вядомая праваабаронца прагназуе, што дэмакратычныя зьмены будуць ісьці, але вельмі павольна.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт