Logo Polskiego Radia
Print

У Маскве прайшoў ваенны парад

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.11.2014 11:52
У iм удзельнічалі каля 6 тысяч жаўнераў.
źr. Wikipedia/CC

Больш за шэсьць тысяч жаўнераў прайшлі па Чырвонай плошчы ў Маскве. Так расейцы адсьвяткавалі памяць аб тых, хто ў 1941 годзе пайшоў на вайну з Трэцім Рэйхам.

7 лістапада 1941 году, калі гітлераўская армія набліжалася да Масквы, тагачасныя савецкія ўлады арганізавалі на Чырвонай плошчы ваенны парад, зь якога жаўнеры ішлі наўпрост на фронт.

Сёньня ў памяць аб гэтай падзеі па Чырвонай плошчы прайшлі іхныя ўнукі.

Апрача сучасных вайсковых фармаваньняў, на плошчы паявіліся таксама жаўнеры ў гістарычных мундзірах пэрыяду Другой сусьветнай вайны.

Ваенны парад суправаджалі каля 200 музыкаў з вайсковага аркестра Маскоўскага гарнізона.

Агулам у парадзе ўдзельнічалі каля 6 тысяч жаўнераў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт