ЭЗ лічыць, што Расея завышае пошліны
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
31.10.2014 15:24
Эўрапейскі Зьвяз выступіў з чарговай працэдурай супраць Расеі на форуме Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.
Эўрапейскі Зьвяз выступіў з чарговай працэдурай супраць Расеі на форуме Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (СГА). На гэты раз гаворка ідзе пра паперу, халадзільнікі, маразільнікі й пальмавы алей. Брусэль лічыць, што пошліны на гэтыя тавары надта высокія й пярэчаць правілам СГА. Уступаючы ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю, Расея згадзілася на пэўныя стаўкі пошлін, напрыклад, на паперу 5%, а цяпер патрабуе ад імпарцёраў 10-15%, сказаў прэс-сакратар Эўрапейскай камісіі Войцех Талько.
Агульная сума эўрапейскага экспарту паперы, халадзільнікаў, маразільнікаў і пальмавага алею ў краіны Мытнага зьвязу складае каля 600 млн. эўра.
вс