Logo Polskiego Radia
Print

Джо Байдэн наведае Ўкраіну

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.10.2014 11:31
Гэта, хутчэй за ўсё, адбудзецца ў палове лістапада.
Фото: АР/ Источник: politico.com

Віцэ-прэзыдэнт ЗША плянуе наведаць Кіеў у палове лістапада. Пра гэта Джо Байдэн заявіў у панядзелак падчас тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Паводле заявы Белага дому, падчас свайго візыту Байдэн хоча абмеркаваць з украінскім лідарам пытаньні, датычныя двухбаковых адносінаў, рэформаў ва Ўкраіне, а таксама поўнага вываду расейскіх войскаў з тэрыторыі краіны з мэтай забесьпячэньня міжнароднага назіраньня за сытуацыяй на расейска-ўкраінскай мяжы ў адпаведнасьці з Менскім пагадненьнем ад 5 верасьня.

Таксама ў панядзелак прэзыдэнт ЗША адзначыў, што паводле ацэнкі назіральнікаў, выбары ў „значнай ступені прайшлі ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі”. Паводле Барака Абамы, гэта чарговы крок у напрамку замацаваньня дэмакратыі ў гэтай краіне.

Адначасова амэрыканскі прэзыдэнт абвінаваціў Расею й прарасейскіх сэпаратыстаў у тым, што ў некаторых раёнах Украіны грамадзяне былі пазбаўленыя магчымасьці прыняць удзел у галасаваньні.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт