Logo Polskiego Radia
Print

Новы парлямэнт без камуністаў ды папулістаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 27.10.2014 11:20
Ва Ўкраіне завяршыліся парлямэнцкія выбары.
PAP/Jakub Kamiński

Украінскае грамадзтва прадэманстравала палітычную сталасьць.

На датэрміновых парлямэнцкіх выбарах ва Ўкраіне перамаглі празаходнія сілы. Паводле вынікаў экзыт-полаў, найбольш галасоў здабылі блёк Пятра Парашэнкі, Народны фронт і Самаабарона львоўскага мэра Андрэя Садовага.

Украінскі палітоляг Аляксей Палегкі пракамэнтаваў вынікі выбараў. У першую чаргу, адзначыў экспэрт, вялікіх сюрпрызаў не было. Галоўнай нечаканасьцю стаў вынік партыі Народны фронт, таму што прэзыдэнцкая партыя доўгі час была лідарам апытаньняў. Другая важная зьмена - гэта той факт, што гэтак званы Апазыцыйны блёк, які аб'яднаў дзеячаў з Партыі рэгіёнаў, ня будзе мець магчымасьці блякаваць стратэгічныя рашэньні Вярхоўнай Рады. Упершыню з моманту здабыцьця незалежнасьці ў парлямэнт ня трапілі камуністы.

Пасьля выбараў, кажуць экспэрты, украінскія ўлады павінны пачаць сыстэмныя рэформы. Яны павінны датычыць барацьбы з карупцыяй, правядзеньня люстрацыі ды ўрэгуляваньня крызысу на Данбасе.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт