Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня ўкраінцы выбіраюць дэпутатаў Вярхоўнай рады

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.10.2014 10:33
Паводле апытаньняў грамадзкай думкі, найбольшыя шанцы на перамогу мае Блёк Пятра Парашэнкі, які можа атрымаць 25% галасоў.
PAP/Jakub Kamiński

Сёньня ўкраінцы выбіраюць дэпутатаў Вярхоўнай рады ў датэрміновых парлямэнцкіх выбарах. Аднак не ва ўсіх акругах удасцца правесьці галасаваньне: выбары не адбываюцца ў Луганскай і Данецкай абласьцях, якія знаходзяцца пад кантролем сэпаратыстаў.
Паводле апытаньняў грамадзкай думкі, найбольшыя шанцы на перамогу мае Блёк Пятра Парашэнкі, які можа атрымаць 25% галасоў. На другім месцы - Радыкальная партыя з падтрымкай 10%. У Вярхоўную раду таксама ўвойдуць дэпутаты партыі прэм'ер-міністра Арсенія Яцанюка ды "Самаабароны" мэра Львова Андрэя Садовага.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт