Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Туск: прапановы падзелу Ўкраіны не было

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.10.2014 12:26
Паводле яго, тлумачэньні Сікорскага павінны канчаткова закрыць справу.
Donald TuskDonald TuskBild: Unia Europejska

Падчас ніводнай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным не прагучала прапанова падзелу Ўкраіны, сказаў Дональд Туск.

Такім чынам былы прэм'ер-міністар польскага ўраду пракамэнтараваў выказваньні экс-кіраўніка польскай дыпляматыі Радаслава Сікорскага для прэстыжнага амэрыканскаага сайту „Politico”.

Нагадаем, паводле амэрыканскага выданьня цяперашні сьпікер Сэйму быццам бы сказаў, што Ўладзімір Пуцін прапанаваў Дональду Туску супольны падзел Украіны. Дональд Туск абверг гэтыя паведамленьні.

Дональд Туск: Прапанова падзелу Ўкраіны ня толькі ў 2008 годзе, але таксама на ніводнай іншай сустрэчы не прагучала. Тлумачэньні Радаслава Сікорскага павінны канчаткова закрыць справу.

Былы прэм'ер лічыць, што ўвесь скандал узьнік з-за „спалучэньня сэнсаў шматлікіх выказваньняў прадстаўнікоў расейскіх уладаў на тэму Ўкраіны”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт