Краіны Балтыі аб'ядноўваюцца
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
17.09.2014 12:09
Гэта зьвязана з ростам занепакоенасьці адносна магчымых правакацый з боку Расеі.
Foto: wikimedia
Краіны Балтыі дамовіліся аб стварэньні сумеснага камітэта, які будзе каардынаваць пытаньні, зьвязаныя з унутранай бясьпекай і грамадзкім парадкам.
Адпаведнае пагадненьне па гэтай справе 16 верасьня ў Рызе падпісаў зь міністрам унутраных спраў Латвіі Рыхардам Казлоўскісам кіраўнік унутрыпалітычнага ведамства Летувы Дайліс Алфонсас Баракаўскас.
17 верасьня летувіскі міністар плянуе падпісаць пагадненьне і ў Таліне зь кіраўніком МУС Эстоніі.
Паводле Баракаўскаса, агульны камітэт экспэртаў „будзе рэагаваць на ўсе пагрозы, ня толькі з Расеі”.
„Плянуецца, што на працягу двух тыдняў кожная краіна павінна будзе назваць прадстаўнікоў, якіх яна дэлегуе ў каардынацыйны камітэт, і экспэрты будуць сустракацца па чарзе ў трох дзяржавах Балтыі”, - дадаў кіраўнік летувіскага МУС .
Падпісаньне пагадненьняў зьвязана з ростам у балтыйскіх краінах занепакоенасьці адносна магчымых правакацый з боку Расеі.
Delfi.lt/eurointegration.com.ua/аз