Лаўроў перасьцерагае Ўкраіну перад NATO
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.09.2014 17:32
Заява прагучала падчас яго сустрэчы зь Генсакратаром Рады Эўропы.
fot. PAP/EPA/Sergei Chirikov
Кіраўнік расейскага МЗС папярэдзіў Украіну перад ейнымі плянамі далучыцца да Паўночнаатлянтычнага альянсу. Папярэджаньне прагучала з вуснаў Сяргея Лаўрова падчас сустрэчы зь Генэральным сакратаром Рады Эўропы Тарб'ёрнам Ягландам у Маскве.
Расейскі міністар сказаў, што ідэя далучэньня Ўкраіны да NATO падрывае намаганьні мірнага ўрэгуляваньня ўкраінскага крызысу.
Кіраўнік дыпляматыі Расеі заявіў, што „некаторыя з заходніх партнэраў Расеі, у тым ліку, на жаль, самыя ўплывовыя, як Злучаныя Штаты Амэрыкі, хочуць перамогі NATO. Яны хочуць давесьці да сытуацыі, калі Амэрыка будзе дыктаваць усім сваю волю”.
У сваю чаргу, Генэральны сакратар Раду Эўропы заклікаў Расею выкарыстоўваць свой уплыў, каб зьнізіць напружанасьць ва Ўкраіне.
„Мы хацелі б зьвярнуцца да ўсіх бакоў канфлікту спыніць кровапраліцьцё, аблягчыць характар рыторыкі й прыкласьці ўсе намаганьні па вырашэньні канфлікту”, - сказаў Турб’ёрн Ягланд.
аз