Logo Polskiego Radia
Print

Польшча зачыняе Генконсульства ў Севастопалі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.08.2014 16:26
Задачы ўстановы пяройме Генконсульства ў Адэсе.
Katarzyn Stępień

30 верасьня сваю працу закончыць Генэральнае консульства ў Севастопалі. Яго задачы пяройме Генконсульства ў Адэсе, паведаміла МЗС Польшчы.

Ліквідацыя ўстановы праходзіць у адпаведнасьці з рашэньнем №77 міністра замежных спраў.

Аўтаномная Рэспубліка Крым, якая складала консульскую акругу Генконсульства ў Севастопалі, была са згодай украінскіх уладаў далучана да консульскай акругі Генэральнага консульства РП у Адэсе - тэрытарыяльна кампэтэнтнага ў адносінах да Крыму.

Генэральнае консульства Польшчы ў Севастопалі было адкрытае ў красавіку 2011 году, стаўшы адной з польскіх дыпляматычных і консульскіх устаноў ва Ўкраіне.

Як гаворыцца ў заяве МЗС, вясной гэтага году Расея зьдзейсьніла незаконную з пункту гледжаньня міжнароднага права анэксію Крыму, а Ўкраіна страціла рэальную магчымасьць трымаць уладу ў вобласьці.

У сувязі з доўгатэрміновай няздольнасьцю выконваньня місіі ў рамках украінскай дзяржавы было прынятае рашэньне аб перакрыцьці ўстановы, інфармуе Міністэрства замежных спраў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт