Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканскага лекара вылечылі ад ліхаманкі Эбола

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.08.2014 17:23
Мэдык прымаў лек, які ўсё яшчэ праходзіць клінічныя выпрабаваньні.
foto:flickr.pl

Амэрыканскі лекар, які прайшоў экспэрымэнтальнае лячэньне ад ліхаманкі Эбола, пакінуў бальніцу.

Мужчына быў шпіталізаваны ў клініцы ў Атлянце, куды ён трапіў пасьля знаходжаньня ў Лібэрыі.

Мэдык прымаў лек Змап (Zmapp), які ўсё яшчэ праходзіць клінічныя выпрабаваньні.

Паводле паведамленьняў, згаданы сродак атрымлівала зь нядрэннымі вынікамі група пацыентаў у Заходняй Афрыцы.

Пра тое, што амэрыканскі лекар пакінуў ужо шпіталь, паведаміла адна з дабрачынных арганізацый.

Нагадаем, больш чым палова хворых, у якіх быў выяўлены вірус Эбола, памірае ў выніку гемарагічнай ліхаманкі.

Найбольш захворваньняў зафіксавана ў Заходняй Афрыцы, то бок у Гвінэі, Лібэрыі, Сьера-Леонэ й Нігерыі.

Колькасьць памерлых перавысіла 1 300.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт