Logo Polskiego Radia
Print

Расея забараніла імпарт украінскага алькаголю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.08.2014 10:00
У мінулым годзе ўкраінцы прадалі ў Расею сьпірту на каля 90 мільёнаў даляраў.
Wikipedia/Silar

Расея забараніла імпарт сьпіртных напояў, піва й піўных напояў ўкраінскай вытворчасьці. Пра гэта паведаміў Расспажыўнагляд. Забарона пачне дзейнічаць з 15 жніўня 2014 году.

Як адзначаецца ў паведамленьні расейскага ведамства, пры ажыцьцяўленьні дзяржаўнага нагляду за абаротам харчовай прадукцыі пры дасьледаваньні гарэлкі, піва і піўных напояў вытворчасьці Ўкраіны выяўлены неаднаразовыя парушэньні патрабаваньняў заканадаўства ў галіне абароны правоў спажыўцоў.

Забарона распаўсюджваецца, у прыватнасьці, на піва „Абалонь”, піўны напой вытворчасьці ПАТ „Сан ІнбевУкраіна” ды сьпіртныя напоі вытворчасці ТАА „Ўкраінская дыстрыбуцыйная кампанія”.

„Усе лябараторныя дасьледаваньні праводзіліся выпрабавальнымі лябараторнымі цэнтрамі, акрэдытаванымі ў расейскай і міжнароднай сыстэме акрэдытацыі”, - гаворыцца ў паведамленьні Расспажыўнагляду.

У мінулым годзе ўкраінцы прадалі ў Расею сьпірту на каля 90 мільёнаў даляраў.

Нагадваем, раней Расея ўвяла забарону на імпарт украінскага малака й малочных прадуктаў ды абмежаваньні на ўвоз бульбы й цукеркаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт