Logo Polskiego Radia
Print

Івана-Франкоўская вобласьць увяла байкот расейскіх тавараў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.06.2014 17:50
Івана-Франкоўская вобласьць на захадзе Ўкраіны абвясьціла байкот расейскім таварам.

/

Івана-Франкоўская вобласьць на захадзе Ўкраіны абвясьціла байкот расейскім таварам.
Згодна з рашэньнем, прынятым абласным саветам па ініцыятыве кіраўніка фракцыі ўсеўкраінскага аб'яднаньня "Свабода" Васіля Паповіча, прадукцыю расейскай вытворчасьці можна будзе разьмяшчаць асобна ад астатніх тавараў і толькі з добра бачнай спэцыяльнай маркіроўкай.

Таксама вобласьць ня мае намеру спрыяць гастролям музыкаў і артыстаў, якія публічна падтрымалі пазыцыю расейскіх уладаў у цяперашнім канфлікце з Украінай.

ввс/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт