Logo Polskiego Radia
Print

Польшча павялічвае сваю энэргетычную бясьпеку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.04.2014 15:57
Цяпер палякі змогуць імпартаваць больш газу з заходняга напрамку.

/

Зь сёньняшняга дня ў выпадку крызысных сытуацыяў Польшча зможа імпартаваць з Захаду нават да 5,5 мільярда кубічных мэтраў газу ў год.

Апэратар магістральных газаправодаў у Польшчы „Gaz-System” паведаміў, што разам зь нямецкім партнэрам закончыў разбудову інтэрканэктара ў нямецкай мясцовасьці Мальнаў недалёка ад польскай мяжы.

Дзякуючы гэтаму трубаправод „Ямал”, па якім у асноўным паступае расейскі газ, будзе мець магчымасьць накіроўваць вялікія аб'ёмы сыравіны зь Нямеччыны ў Польшчу. Да гэтага часу імпарт блакітнага паліва зь Нямеччыны быў магчымы выключна пры дапамозе трубаправоду „Лясаў”, магутнасьць якога складае 1,5 млрд. кубамэтраў у год.

Паводле экспэртаў, новы інтэрканэктар павінен павысіць энэргетычную бясьпеку Польшчы. Ён дае магчымасьць пастаўляць у Польшчу сыравіну ў сытуацыі, калі традыцыйны напрамак паставак - з Усходу на Захад - па нейкай прычыне ня можа быць рэалізаваны.

Паводле фірмы „Gaz-System”, пабудова інтэрканэктара „Мальнаў” дазваляе купляць газ ня толькі ў Нямеччыне, але і ў Францыі ці ў краінах Бэнілюкса.

Штогод Польшча спажывае 15 мільярдаў кубамэтраў газу, зь якіх 10 мільярдаў кубамэтраў імпартуе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт