Logo Polskiego Radia
Print

Зьбеглых украінскіх экс-чыноўнікаў у Беларусі няма

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.02.2014 16:13
Пра гэта лідару партыі "Ўдар" Віталю Клічко сказаў Аляксандар Лукашэнка.
PAP

Зьбеглых украінскіх экс-чыноўнікаў у Беларусі няма, пра гэта лідару партыі "Ўдар" Віталю Клічко сказаў Аляксандар Лукашэнка, паведамляе прэс-служба партыі.
"Я сёньня тэлефанаваў прэзыдэнту Лукашэнку з тым, каб Беларусь перадала Ўкраіне Захарчанку й Курчанку, якія, па паведамленьнях СМІ, знаходзяцца ў гэтай краіне. Прэзыдэнт запэўніў, што гэтых асоб не было й няма на тэрыторыі Беларусі", - сказаў Клічко.
Таксама ён адзначыў, што "сёньня трэба па гарачых сьлядах знайсьці й вярнуць усіх дзяржаўных злачынцаў, якія павінны й будуць адказваць за тое, што зрабілі супраць людзей і краіны".
Нагадаем, што ва Ўкраіне распачатыя крымінальныя справы супраць тых, хто аддаваў злачынныя загады супраць актывістаў апазыцыі.
Сяргей Курчанка - гэта ўкраінскі мільярдэр, якому няма й 30 гадоў, і які нечакана стаў мільярдэрам за апошнія 2 гады ды скупіў на карысьць сям'і Януковіча велізарныя сэктары ўкраінскай эканомікі.
Нагадаем, што пасьля выезду Віктара Януковіча з Кіева з краіны сталі разьбягацца міністры й алігархі.

беларускі партызан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт