Logo Polskiego Radia
Print

На Майдане праходзіць атака сіл міліцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.02.2014 20:18
Расьце колькасьць сьмяротных ахвяраў.
PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Сілавікі працягваюць штурм барыкад на Майдане Незалежнасьці з дапамогай бронетэхнікі, - паведамляе карэспандэнт Еспресо.TV з месца падзей.
Паводле яго слоў, БТР урэзаўся ў барыкаду й за ім на штурм пайшлі беркутаўцы й байцы Ўнутраных войскаў. Яны падпальваюць барыкады й намёты на Майдане.

Пратэстоўцы абараняюцца кідаюць у БТР кактэйлі Молатава. Ім удалося падпаліць адзін з БТРаў, паведамляюць з Майдану.

На Майдане незалежнасьці прагучала паведамленьне з патрабаваньнем пакінуць Майдан для правядзеньня міліцыяй „антытэрарыстычнай апэрацыі”.

Тым часам, паводле папярэдніх падлікаў, сёньня ў Кіеве забітыя як мінімум 9 чалавек.

У прыватнасьці, трох дэманстрантаў забілі каля Дома афіцэраў. Яшчэ два целы былі зафіксаваныя журналістамі на барыкадзе ля выхаду са станцыі мэтро Хрэшчатык, дзе пасьля быў забіты яшчэ адзін актывіст. Таксама паведамлялася пра загінулага каля Вярхоўнай Рады й двух — у Марыінскім парку.

Пад час сёньняшніх падзей у Кіеве пацярпелі 135 міліцыянтаў.
3 зь іх памерлі, 35 - знаходзяцца ў цяжкім стане. Усяго 35 праваахоўнікаў атрымалі агнястрэльныя раненьні. Пра гэта паведаміла прэсавая служба МУС Украіны.

Паводле ведамства, падчас масавых беспарадкаў па мэдыцынскую дапамогу зьвярнуліся 157 супрацоўнікаў міліцыі й вайскоўцаў унутраных войскаў.

5 канал адключылі па ўсёй Украіне. Як паведамляе BBC Украіна, вяшчаньне праз спадарожнік таксама перарвалася. Сайт „5 каналу” таксама не працуе. На спадарожніку 5 канал цяпер таксама недаступны.

Еспресо.TV/svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт