Logo Polskiego Radia
Print

Вэнджаныя каўбасы ня зьнікнуць

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 14.01.2014 10:37
Міністар сельскай гаспадаркі Станіслаў Калемба зазначае, што ня будзе поўнай забароны вэнджаных прадуктаў.


Зь верасьня будуць уведзеныя новыя, строгія правілы Эўрапейскага Зьвязу, датычныя нормаў утрыманьня смалістых рэчываў у харчовых прадуктах. Дапушчальная канцэнтрацыя бэнзапірэну будзе зьменшаная з 5 да 2 мікраграмаў на кіляграм ежы. Гэта амаль што выключае магчымасьць традыцыйнага вэнджаньня сыроў і каўбас на адкрытым агні. Але, як зазначае міністар сельскай гаспадаркі Станіслаў Калемба, здароўе чалавека найважнейшае.

Новыя правілы ствараюць пагрозу прадпрыемствам мясной прамысловасьці. Вытворцы сьцьвярджаюць, што ў выніку могуць зьнікнуць нават больш за 100 кампаній.

Міністар сельскай гаспадаркі зазначае, што большасьць польскіх каўбас не перавышаюць новых нормаў. Яго словы, аднак, не супакойваюць вытворцаў. У іх ацэнцы, з рынку мясных вырабаў зьнікне пах і смак сапраўднай каўбасы. Іх заменяць штучныя хімічныя растворы, якія будуць прыдаваць каўбасам вэнджаны смак, не пакідаючы смалістых рэчываў.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт