XXII „Вялікі аркестр сьвяточнай дапамогі”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.01.2014 13:23
З 1993 года ў рамках акцыі валянтэры сабралі больш за 545 мільёнаў злотых.
wosp.org.pl
Сёньня ў Польшчы праходзіць 22-я дабрачынная акцыя „Вялікі аркестр сьвяточнай дапамогі”. З самай раніцы амаль 120 тысяч добраахвотнікаў зьбіраюць грошы у скарбонкі, даючы ўзамен наклейкі ў кшталце сэрца.
Неад'емнай часткай кожнай акцыі зьяўляюцца ўнікальныя аўкцыёны.
У гэтым годзе на іх можна набыць, напрыклад, паслугу, у рамках якой сам кіраўнік Фундацыі „Вялікі аркестр сьвяточнай дапамогі” Ежы Оўсяк ды некалькі іншых вядомых асобаў будуць мыць посуд.
Можна таксама купіць папулярны ў часы ПНР аўтамабіль „Syrena 105” або матацыкл, выраблены вядомай кампаніі „American Chopper”.
Агулам на інтэрнэт-аўкцыёнах можна набыць больш чым 14 тысяч прадметаў, якія ахвяравалі зоркі музыкі, кіно й спорту. Сярод іх, напрыклад, спартыўны абутак вядомага футбаліста Лео Мэсі.
Ахвяраваньні, сабраныя падчас сёньняшніх аўкцыёнаў, канцэртаў, вулічных акцыяў і шматлікіх іншых мерапрыемстваў будуць прызначацца на пакупку мэдычнага абсталяваньня для ратаваньня й лячэньня дзяцей і пажылых людзей.
Акцыя закончыцца традыцыйна а 20.00 (паводле польскага часу) гэтак званым „Агеньчыкам у небе”, то бок паказам фэервэркаў.
Першая акцыя прайшла 3 студзеня 1993 годa. З таго часу ў ейных рамках удалося сабраць больш за 545 мільёнаў злотых.
аз