Aкцыя WOŚP за мяжой
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.01.2014 09:15
У пятніцу грошы зьбіралі ў Брусэлі. 12 студзеня акцыя прaхoдзiць па ўсёй Польшчы й розных кутках сьвету.
wosp.org.pl
Больш за 2 тысячы эўра ўдалося сабраць у ходзе сёлетняй дабрачыннай акцыі „Вялікі аркестр сьвяточнай дапамогі”, якая ў пятніцу прайшла ў Брусэлі.
Ужо шосты раз збор ахвяраваньняў арганізавалі палякі, якія працуюць у эўразьвязаўскіх установах.
„На аўкцыёне можна было купіць, у прыватнасьці, сярэбраны паднос, які Хілары Клінтан падаравала прафэсару Ежы Бузэку, вячэру з эўрадэпутатам ці адмысловы альбом пра 25-годзьдзе „Салідарнасьці” з аўтаграфам камісара Левандоўскага”, - пералічыў арганізатар аўкцыёну Томаш Радос.
Апрача таго, шляхам аўкцыёну можна было купіць футбольны мяч з подпісам Ежы Дудэка ці гавайскі карнавальны касьцюм.
Нагадаем, аўкцыён і збор ахвяраваньняў, якія ў пятніцу прайшлі ў Брусэлі, былі ўступам да чарговага фінала акцыі „Вялікі аркестр сьвяточнай дапамогі”, які прaхoдзiць у нядзелю, 12 студзеня, па ўсёй Польшчы й розных кутках сьвету.
аз