Logo Polskiego Radia
Print

Брытанская разьведка шпіёніла за чыноўнікамі Эўракамісіі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.12.2013 12:14
Эўракамісія апублікавала вострую заяву, у якой зазначыла, што падобнага роду практыка адной з чальцоўскіх краінаў ЭЗ зьяўляецца абуральнай.

/

Брытанская разьведка шпіёніла за высокапастаўленымі чыноўнікамі Эўрапейскай камісіі, а таксама за грамадзянамі Нямеччыны й Францыі. Брытанскі часопіс "The Guardian", амэрыканская назэта "New York Times" і нямецкі тыднёвік "Der Spiegel" маюць дакумэнты былога амэрыканскага агента Эдварда Сноўдэна.
З дакумэнтаў вынікае, што брытанскія спэцслужбы вялі праслухоўваньне тэлефонных размоваў членаў нямецкага ўраду. Акрамя таго, брытанская электронная разьведка праслухоўвала размовы намесьніка старшыні Эўрапейскай камісіі, гішпанца Хаакіна Альмуньі. Эўракамісія апублікавала вострую заяву, у якой зазначыла, што падобнага роду практыка адной з чальцоўскіх краінаў Эўразьвязу зьяўляецца абуральнай.
З дакумэнтаў таксама вынікае, што ангельцы перахоплівалі электронную пошту прэм'ер-міністра Ізраіля, лідараў афрыканскіх краін, чыноўнікаў ААН і аднаго з францускіх канцэрнаў ваенна-прамысловага комплексу.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт