Logo Polskiego Radia
Print

Шатляндыя можа аддзяліцца ў 2016 годзе

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 25.11.2013 08:35
Незалежная ад Вялікабрытаніі Шатляндыя можа зьявіцца на мапах сьвету 24 сакавіка 2016 г.

/


Такую папярэднюю дату абвясьціў у Эдынбургу шатляндзкая намесьнік прэм'ер-міністра Нікаля Старджэн.

Як чакаецца, у аўторак нацыянальны ўрад у Эдынбургу абвесьціць "Белую кнігу" - сьпіс эканамічных, сацыяльных і палітычных умоў шатляндзкай незалежнасьці.

Дата аддзяленьня абраная невыпадкова: 24 сакавіка 1603 г. была заключанага асабістая ўнія каралеўстваў Англіі і Шатляндыі і таксама 24 сакавіка 1707 года парлямэнт Эдынбургу прагаласаваў за самароспуск, пераезд у Лёндан і аб'яднаньне Англіі ды Шатляндыі.

Міністар па справах Шатляндыі ў брытанскім урадзе Алістэр Кармайкл лічыць агучаньне даты адлучэньня заўчасным, пакуль няма адказу на шматлікія фундамэнтальныя пытаньні:

- Якой будзе будучыня валюты? Ці застанецца фунт? Як вырашыць пытаньні пэнсіяў? Што чакае суднабудаўнічую прамысловасьць у незалежнай Шатляндыі?

Паводле прыхільнікаў зьвязу, у нацыяналістаў няма адказаў на дзясяткі падобных пытаньняў. І ў гэтым надзея на захаваньне Вялікабрытаніі.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт