Logo Polskiego Radia
Print

75 гадоў Польскаму радыё ў Баранавічах

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.11.2013 12:37
З гэтай нагоды ў сядзібе дзяржаўнай радыёстанцыі ў Варшаве праходзіць канфэрэнцыя “Польскае радыё на Крэсах ІІ Рэчыпаспалітай”.
Bild: Polskie Radio

Спаўняецца 75 гадоў Польскаму радыё ў Баранавічах і 85 гадоў Польскаму радыё ў Вільні. З гэтай нагоды ў сядзібе дзяржаўнай радыёстанцыі ў Варшаве праходзіць канфэрэнцыя “Польскае радыё на Крэсах ІІ Рэчыпаспалітай”.

Польскае радыё на так званых Крэсах зьяўляецца фундамэнтам сучаснага радыё – казаў старшыня Польскага радыё Анджэй Сезянеўскі. Ён адзначыў, што праграмы радыёстанцыі мелі выключнае значэньне для польскага грамадзтва.

А. Сезянеўскі: Віленскае радыё было месцам, дзе нараджаліся галасы й таленты радыё. Рыхтаваныя ў Вільні радыётэатры й літаратурныя перадачы чакалі ва ўсёй краіне.

Старшыня таварыства “Wspólnota Polska” Лёнгін Камалоўскі падкрэсьліў, што перадачы Польскага радыё былі адным з найважнейшых элемэнтаў інтэграцыі польскага грамадзтва.

Л. Камалоўскі: Польскае радыё папулярызавала польскую культуру, мову, адным словам замацоўвала польскасьць на колішніх Крэсах і будавала пачуцьцё сталага адзінства Крэсаў з рэштай краіны. У сытуацыі, калі працэс фармаваньня мяжы ІІ Рэчыпаспалітай праходзіў так неспакойна, ролю Польскага радыё ў будаваньні стабільнасьці цяжка недаацаніць.

Удзельнікі канфэрэнцыі таксама будуць задумоўвацца над месцам і роляй Польскага радыё на ўсходзе сёньня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт