ЭЗ дае Ўкраіне час
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
13.11.2013 17:38
Брусэль вызначыў Кіеву чарговы тэрмін.
Ukraina - UE
Місія Эўрапейскага парлямэнту спадзяецца, што ўсе законы, неабходныя для падпісаньня пагадненьня аб асацыяцыі паміж Кіевам і Брусэлем, будуць прынятыя найпазьней у аўторак 19 лістапада.
Папярэдні «канчатковы» тэрмін, вызначаны Эўрапейскім Зьвязам, скончыўся ў сераду 13 лістапада.
Адной з асноўных умоў для падпісаньня Пагадненьня аб асацыяцыі на саміце Ўсходняга партнэрства, які пройдзе 28-29 лістапада ў Вільні, зьяўляецца вызваленьне з-за крат Юліі Цімашэнкі.
Старшыня Вярхоўнай Рады Ўладзімір Рыбак заявіў, што законапраект, які дазваляе лячыцца вязьням за мяжой, сёньня ня быў яшчэ гатовы.
Пазачарговае паседжаньне ўкраінскай Вярхоўнай Рады перанесенае на бліжэйшы аўторак. Да таго чагу справа былой прэм'ер -міністар Юліі Цімашэнкі застаецца нявырашанай.
эб