Logo Polskiego Radia
Print

Памёр Тадэвуш Мазавецкі

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 28.10.2013 08:46
Тадэвуш Мазавецкі быў апошнім камуністычным прэм'ер-міністрам і першым прэм'ер-міністрам свабоднай Польшчы.

Сёньня зранку памёр Тадэвуш Мазавецкі — дзеяч польскай дэмакратычнай апазыцыі, першы некамуністычны прэм'ер-міністар Польшчы, палітык і публіцыст. Яму было 86 гадоў.

Т. Мазавецкі быў суаўтарам Круглага Стала. У верасьні 1989 года ён быў прызначаны на пасаду прэм'ер-міністра, якую займаў да сьнежня 1990 года. Ён быў таксама парлямэнтаром Сэйму III, IV і V скліканьня (1991-2001 гг.) З 2010 года займаў пасаду дарадцы прэзыдэнта Польшчы па нацыянальнай і міжнароднай палітыцы. У 1995 годзе быў узнагароджаны Ордэнам Белага Арла.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт