Аліеў афіцыйна стаў прэзыдэнтам Азэрбайджана
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
19.10.2013 16:01
Вынікі прэзыдэнцкіх выбараў зацьвердзіў Канстытуцыйны суд.
Foto: wikipedia.org/Public domain
Паводле вынікаў праведзеных 9 кастрычніка выбараў кіраўніка дзяржавы дзеючы прэзыдэнт Азэрбайджана Ільхам Аліеў афіцыйна абвешчаны новаабраным прэзыдэнтам краіны. Такое рашэньне было прынята сёньня пленумам Канстытуцыйнага суда Азэрбайджана, які разглядзеў у адмысловым канстытуцыйным парадку пытаньне аб зацьвярджэньні вынікаў пратаколу Цэнтрвыбаркама краіны.
На Аліева аддалі галасы 84,72% выбаршчыкаў. Апазыцыйны кандыдат Джаміль Гасанлы атрымаў 5,08%. Паводле дадзеных ЦВК краіны, у выбарах узялі ўдзел 72,31% выбаршчыкаў. Правам голасу валодаюць больш за 5 млн. грамадзян Азэрбайджана.
Апанэнты абвінавачвалі азэрбайджанскія ўлады ў ціску на апазыцыю й парушэньнях, якія не дазваляюць лічыць выбарчую кампанію канкурэнтнай.
Ільхам Аліеў выбраны на чарговы, трэці прэзыдэнцкі тэрмін.
вс