Сталіцы Партугаліі паралізаваная
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
08.10.2013 11:16
Страйкуюць працаўнікі мэтрапалітэну.
foto: Wikipedia/Koshelyev
У Лісабоне зачыненыя ўсе станцыі мэтро. Па прычыне страйку горадзкі рух цэлы дзень будзе паралізаваны.
Пратэст зьяўляецца адказам на ўрадавыя ашчаднасьці й антыкрызысныя рэформы. Працаўнікі сталічнага мэтрапалітэну выступаюць супраць працэсам прыватызацыі, звальненьням у фірме, абмежаваньня заробкаў і агульнага пагаршэньня ўмоваў працы.
Хоць страйк быў заплянаваны на сёньня, то яго першыя наступствы адчувалася ўчора вечарам. Цяжкасьці ў руху мэтрапалітэна будуць адчувацца да серады.
У закаркаванай, поўнай вузкіх вулічак партугальскай сталіцы, мэтро зьяўляецца самай выгоднай формай транспарту. Чатырма лініямі штодзённа перамяшчаюцца сотні тысяч лісабонцаў і замежных турыстаў.
ав