НАТО ня будзе ваяваць у Сырыі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
02.09.2013 19:16
Генэральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што Паўночнаатлянтычны альянс ня будзе прымаць удзелу ў апэрацыі ў Сырыі.
Wikipedia/US armed forces
Сёньня генэральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што Паўночнаатлянтычны альянс ня будзе прымаць удзелу ў апэрацыі ў Сырыі.
Паводле яго, альянс ужо адыгрывае сваю ролю ў крызысе на дадзеным этапе. Расмусэн падкрэсьліў, што ў НАТА праводзяцца кансультацыі й што пакт пры неабходнасьці гатовы абараняць Турцыю. “Я ня бачу якой-небудзь іншай ролі НАТО", - заявіў Расмусэн.
Пры гэтым генэральны сакратар падкрэсьліў, што ён упэўнены ў тым, што адказнасьць за хімічную атаку ў прыгарадзе Дамаска 21 жніўня нясе рэжым прэзыдэнта Сырыі Башара аль-Асада.
вс