Польшча ня возьме ўдзелу ў вайсковай апэрацыі ў Сырыі
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
31.08.2013 14:20
Пра гэта заявіў прэм’ер Дональд Туск.
PAP
Польскія палітыкі згодна сьцьвярджаюць, што атака на Сырыю – гэта толькі пытаньне часу. Амэрыканскі дзяржсакратар Джон Кэры паведаміў, што Злучаныя Штаты Амэрыкі маюць доказы таго, што хімічная зброя была прыменаная сырыйскім урадам.
У ацэнцы польскіх палітыкаў, міжнародная супольнасьць ня можа заставацца абыякавай, калі ад хімічнай зброі церпіць мірнае насельніцтва.
Анджэй Галіцкі з Грамадзянскай плятформы зазначае, што сьвет чакае адназначнай пазыцыі Рады бясьпекі ААН.
А. Галіцкі: Я чакаю рашэньня Рады бяспекі ААН і разьлічваю на зьмену пазыцыі Расеі. Несумненна, Рада бясьпекі павінна склікаць сход. Мы застанемся салідарнымі зь любымі яе дзеяньнямі, якія павінны быць рашучымі. Умяшальніцтва будзе, пытаньне толькі ў яго характары і маштабе.
Барак Абама днямі заявіў, што Рада бяспекі ААН праявіла сваю няздольнасьць да дзеяньняў перад абліччам відавочных парушэньняў міжнародных стандартаў у Сырыі.
М.Сівец: Там усё ўжо было сказана, апроч таго, калі адбудзецца атака. Аднак усім зразумела, што шлях да завяршэньня гэтай вайны ідзе празь перамовы. Усе, у тым ліку амэрыканцы, разумеюць, што вайсковы ўдар ня ёсьць выйсьцем.
- лічыць Марэк Сівец з партыі „Эўропа Плюс”.
Надоечы прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што Польшча ня возьме ўдзелу ў магчымай вайсковай апэрацыі ў Сырыі.
эб