Опэрны тэатр аб'явіў... распродаж
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
27.08.2013 17:32
Тэатр вывесіў на продаж некалькі соцень вешалак з касьцюмамі з опэр “Кажан”, “Багема”, “Кармэн” ды “Кавалер ружы”.
Шчэцінскі опэрны тэатр праводзіць... распродаж. Жыхары й госьці горада маюць магчымасьць набыць па невысокіх цэнах касьцюмы, аксэсуары, рэквізіты й элемэнты сцэнаграфій, якія ўжо не выстаўляюцца на опэрнай сцэне. Сёньня тэатр вывесіў некалькі соцень вешалак з касьцюмамі й гістарычнай вопраткай з опэр “Кажан”, “Багема”, “Кармэн” ды “Кавалер ружы”. Сярод пакупнікоў пераважалі асобы, якія ўжо цяпер шукалі строяў на навагодні баль ці на пастаноўку ў аматарскім тэатры. Але некаторыя наведнікі куплялі касьцюмы для свайго прыватнага гардэроба.
Цана кожнага касьцюма й рэквізіта складае 7 злотых (прыкладна 2 даляры).
вс