Logo Polskiego Radia
Print

Хосьні Мубарак выйдзе на волю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.08.2013 17:26
Такім чынам пастанавіў эгіпецкі суд.

/

Хосьні Мубарак выйдзе на волю. Эгіпецкі суд вырашыў аб вызваленьні экс-прэзыдэнта.

Былы кіраўнік Эгіпту можа пакінуць турму нават сёньня, таму што на дадзены момант няма ніякіх юрыдычных падстаў для яго затрыманьня.

Зрынутага лідэра Эгіпта абвінавачвалі, між іншым, у датычнасьці да забойства амаль 900 чалавек у Каіры й іншых гарадах краіны падчас рэвалюцыі, якая адбылася 2,5 гада таму.

У мінулым годзе суд прыгаварыў Хосьні Мубарака да пажыцьцёвага зьняволеньня, але суд другой інстанцыі прыняў абскарджваньне былога прэзыдэнта й ягоны працэс пачаўся нанава.

85-гадовага Хосьні Мубарака судзілі таксама за карупцыю.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт