Нечаканы рост інфляцыі ў Польшчы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.08.2013 17:23
Эканамісты не чакалі настолькі хуткага павышэньня гэтага паказчыка.
Апублікаваныя нечаканыя дадзеныя аб польскай эканоміцы. Інфляцыя ў ліпені вырасла больш, чым чакала большасьць аналітыкаў.
Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, у ліпені ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага года ейны ўзровень вырас на 1,1%, а ў параўнаньні з чэрвенем бягучага - на 0,3%.
Пасьля вельмі добрых вынікаў у чэрвені, калі інфляцыя склала 0,2%, эканамісты спадзяваліся, што ў ліпені яна павысіцца максымальна да 0,5%.
Найбольшы ўплыў на рост коштаў у Польшчы мела павышэньне аплатаў за жыльлё, транспарт, адпачынак і культурныя мерапрыемствы.
У сваю чаргу меншыя чым год назад былі кошты на адзеньне й абутак, прадукты харчаваньня й безалькагольныя напоі.
Ліпень быў другім месяцам запар, у якім цэны на прадукты харчаваньня зьнізіліся. Найбольш патаньнелі агародніна й цукар, а таксама садавіна й рыс. Больш трэба было заплаціць за мяса.
аз