Logo Polskiego Radia
Print

Немцы прадаюць палац польскага караля

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.07.2013 16:30
Палац быў сядзібай і прытулкам караля Станіслава Ляшчыньскага.

Зьявілася ўнікальная нагода стаць уласьнікам палаца ў Вісэмбургу, дзе жыў польскі кароль Станіслаў Ляшчыньскі.

Генэральная рада дэпартамэнта Ніжняга Рэйна вырашыла прадаць гістарычны будынак. Ахвотныя могуць падаваць заяўкі да 9 верасьня.

Палац Станіслава - гэта комплекс будынкаў у кшталце лацінскай літары „U”. Разам з агародам і дваром гэта 2600 квадратных мэтраў.

Палац быў сядзібай і прытулкам караля Станіслава Ляшчыньскага ў 1719-1725 гадах, то бок да часу, калі кароль ня выдаў сваёй дачкі Марыі замуж за караля Францыі Людовіка XV.

Улады дэпартамэнта хочуць прадаць палац Станіслава добраму інвэстару, які ня толькі запрапануе карысныя фінансавыя ўмовы, але й загарантуе належнае выкарыстаньне будынка. Апошнім часам палац выкарыстоўваўся як бальніца й дом для састарэлых.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт